Новости проекта
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПОЗДРАВЛЯЕМ! Дипломом II степени награждена семья Капуста!!!

Дата: 9 июля 2020 в 15:12, Обновлено 9 июля 2020 в 15:50
215 просмотров

Сям’я Капуста з Беразіно – прызёр абласнога конкурсу “Я б у ратавальнікі  пайшоў”

Крэатыўны і вяселы відэаролік падрыхтавала сям’я Капуста падчас правядзення раённага этапа названага конкурсу. За што і атрымала дыплом пераможцы. Прыемна, што работу сям’і высока ацаніла і абласное журы.  Аўтары, рэжысеры і непасрэдныя выканаўцы роляў – матуля Анжэла Аляксандраўна Капуста з сынам Даніілам. Яны зрабілі і выратавальныя касцюмы, і абсталявалі сродкамі пажаратушэння веласіпед. Другое ж месца ім дасталася менавіта ў намінацыі “Дзіцячая тэхніка ратавальнікаў” (сярэдняя ўзроставая група). У ДУА “Яслі-сад №2 г.Беразіно”, дзе працуе Анжэла Аляксандраўна і куды ходзіць яе сын, завітаў начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён уручыў сям’і падарункі ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пажадаў і надалей актыўнасці па жыцці, творчай энергіі і шчасця. Данік Капуста дзеліцца з намі ўражаннямі:

  • Мы доўга рыхтаваліся да конкурсу. Мама вязала з пакетаў нам з ёй касцюмы ратавальнікаў, самі майстрылі пажарны веласіпед. Мне спадабалася ўдзельнічаць у відэаздымках. Мы вельмі радаваліся, што перамаглі. А зараз прыехаў яшчэ адзін падарунак!

          Анжэла Аляксандраўна працуе ў дзіцячым садку выхавацелем. Усмешка на твары – “візітная картка” гэтай жанчыны. Жадаем сям’і творчых поспехаў, а карысныя падарункі стануць для іх стымулам удзельнічаць у мерапыемствах ратавальнікаў і надалей.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.