Ссылкі на карысныя сайты
Шчырая, лагодная, мова наша родная...
Так мы кажам пра нашу беларускую мову. Менавіта з малога ўзросту трэба клапаціцца аб тым, каб дзіця чула добры ўзор маўлення дарослых на ёй. Таму, паважыня таты і мамы, часцей выкарыстоўвайце родную мову ў зносінах з дзеткамі. Няхай гэта будзе невялічкі верш, загадка, забаўлянка…
Добрым дапаможнікам Вам у справе далучэння дашкалят да беларускай мовы будуць знакамітыя беларускія часопісы і мастацкая літаратура:
http://www.veselka.by/ "Вясёлка" - цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў,
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — гэта iнiцыятыва ЮНIСЕФ. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак і гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
Гэта таксама цудоўная крыніца далучэння дзетак да вытокаў роднай мовы праз казкі. Сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых. Вельмі важна Ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, што і аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта.
"Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў. Тут Вы таксама знойдзеце парады на тэмы выхавання, хатняга навучання беларускай мове, бібліятэку дзіцячай беларускай літаратуры і мульцімедыйныя матэрыялы.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.