ПЛАНАВАННЕ І АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ДНЯ
Асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах з`яўляецца забеспячэнне якасці адукацыйнага працэссу, што дазволіць дасягнуць асноўнай мэты – рознабаковага гарманічнага развіцця дзіцяці і яго камфортнага самаадчування ў дзіцячым калектыве. Вялікае значэнне ў забеспячэнні якасці і дасягненні дадзенай мэты надаецца планаванню.
Планаванне – гэта важны этап дзейнасці выхавацеля дашкольнай адукацыі па рэалізацыі праграмных задач і арганізацыі адукацыйнага працэссу ў группе з выхаванцамі. Планаванне – працэс працаемкі і творчы, які патрабуе ад педагога глыбокіх ведаў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, дыдактычных прынцыпаў, патрабаванняў да планавання адукацыйнага працэсу.
Але неабходна адзначыць, што планаванне беларускамоўага дня ў педагогаў выклікае некаторыя цяжкасці. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што метадычнае забеспячэнне, неабходнае для планавання, размешчана ў розных дапаможніках, не сістэматызавана і не канкрэтызавана ў адпаведнасці з тэматычным планаваннем па відах дзейнасці. Таму падчас падрыхтоўкі выхавацель губляе шмат часу, а паспешнасць прыводзіць да фармальнага падыходу, што недапушчальна, бо план адукацыйнай работы – галоўны дакумент, аснова дзейнасці выхавацеля. Распрацоўванне плана прадугледжвае вызначэнне асноўных задач з улікам умоў, неабходных для іх вырашэння, размеркаванне праграмнага зместу па асноўных накірунках дзейнасці выхаванцаў. Эффектыўнасць планавання дасягаецца пры ўліку трох галоўных умоў:
-
наяўнасць інфармацыі пра ўзровень сфарміраванасці ведаў дзяцей на момант планавання;
-
яскравае ўяўленне аб узроўні, якога неабходна дасягнуць напрыканцы пэўнага ўзрастовага перыяду;
-
выбранне аптымальных форм, сродкаў і метадаў, якія дазволяць атрымаць станоўчыя вынікі.