Новости проекта
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агляд мультфільмаў для дзетак на роднай мове

Дата: 19 февраля 2019 в 20:25

Агляд мультфільмаў для дзетак на роднай мове

У пэўны момант шмат хто з бацькоў прыходзіць да пытання: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Для вас ёсць добрая навіна – яны існуюць!

А вось дзе іх знайсці? Пошукавы запыт у сістэме Гугл на першай старонцы выдае некалькі варыянтаў, паблукаўшы па якіх сапраўды можна знайсці вартаснае – цікавые праекты на роднай мове не толькі для малых дзетак, але таксама для падлеткаў і дарослых.

Самым малым дзецям (1-3 гады) падабаюцца пераважна так званыя развівальныя мультфільмы, названыя так таму, што прапаноўваюць у вершаванай форме вывучаць лічбы і літары, колеры і памеры. Мамы і таты ведаюць, што існуе неверагодная колькасць такіх праектаў на рускай, ангельскай і разнастайных еўрапейскіх мовах.
Ёсць і беларускамоўныя аналагі – на канале “Развіваючае відэа для дзяцей Умачка”.
Спасылку на гэты канал я знайшла выпадкова на сайце Казкі.байдзе, як высветлілася, шмат чаго цікавага: прыказкі, конкурсы, сцэнарыі, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак розных узростаў. На сайце працуе форум, дзе абмяркоўваюцца розныя пытанні, датычныя беларускай мовы і асяроддзя (хатняе навучанне, беларускія садкі і школы, навіны і нават сумесныя праекты). Варта дадаць, што сайт складзены аматарамі, у якіх ёсць свае дзеткі, і вялікае жаданне выхоўваць іх па-беларуску.

Вельмі карысным рэсурсам стане Баравік. Гэта міжнародны беларускамоўны файлаабменны рэсурс з досыць вялікай калекцыяй фільмаў для дзяцей і дарослых. Сярод іх шмат перакладаў, як прафесійных, так і аматарскіх. Пампаваць можа толькі зарэгістраваны карыстальнік. Калі вам прасцей уключыць відэа праз інтэрнэт, то на канале Bielamult змешчаны некаторыя мультфільмы з трэкера Баравік, у тым ліку “Аблавушак”, “Пінгвінік Пік-Пок”, “Аповеды таты бабра”, “Польскія казкі і паданні”.

Відэа для дзетак ёсць і на Тэлеканале Белсат на Youtube. «Прыгоды і паходы» — гэта, як пішуць аўтары, спазнаваўчая праграма, прызначаная для дзяцей чатырох-васьмі гадоў. Дзякуючы ёй малеча больш даведаецца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды незвычайныя здарэнні.

Нарэшце, ёсць яшчэ адзін канал з беларускамоўным відэа, прадстаўлены камандай праекту “Кіна-Конг”. Сёння яны фактычна адзіныя, хто робіць прафесійную MVO агучку на родную мову ў Беларусі. У асноўным спісе Кіна-Конга — замежныя поўнаметражныя стужкі, але ёсць літаральна некалькі дзіцячых мультфільмаў –“Свінка Пэпа” на беларускай мове.


Прыемнага ўсім прагляду!

http://mamalama.by/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.