Новости проекта
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыю ратавальнікаў «Канікулы без дыма і агню» прымаюць дашкаляты Беразіно

Дата: 9 августа 2018 в 09:10, Обновлено 15 августа 2018 в 09:17
394 просмотра

Акцыя ратавальнікаў “Канікулы без дыму і агню” працягваецца, і ў цэнтры ўвагі бярэзінскіх ратавальнікаў аказваюцца дашкаляты. Гульні і навучальныя заняткі прайшлі на мінулым тыдні ў ДУА “Яслі-сад №2”, “Яслі-сад №8”, “Яслі-сад №7” горада Беразіно.
У  садку дзеці крочылі па нялегкіх сцяжынках у краіну бяспекі, навучальныя гульні прайшлі на адкрытай пляцоўцы. Яшчэ два садкі прынялі інспектара прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях з загадкамі і рухомымі гульнямі. У кожным садку – абавязкова паўтараем нумары розных служб ратавання людзей, тэлефануем у пажарную. Нашы дзеткі – самая ўдзячная публіка! Бачыць, як з шырока адчыненымі вочкамі яны ловяць кожнае слова – гэта бясцэнна! На памяць пра сустрэчу з ратавальнікамі ўсе дзеткі атрымалі карысныя падарункі.




Закласці ў розуме кожнага дзіцяці разуменне жыцця як найвышэйшай каштоўнасці, навучыць правілам бяспекі і тым самым зберагчы ад бяды – галоўная задача не толькі ратавальнікаў. А найперш – бацькоў нашых дарагіх дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.